Logo Polskiego Radia
Print

Лячэньне мэляномы: пералом

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.03.2012 08:00
Анколягі спадзяюцца, што сучасныя тэрапіі будуць даступныя ў Польшчы цягам некалькіх месяцаў.

/

Пералом у лячэньні мэляномы – гэта надзея для хворых злаякаснай пухлінай скуры. На эўрапейскім рынку паявіліся дзьве новыя тэрапіі лячэньня згаданага віду новаўтварэньняў.

Прафэсар Пётр Руткоўскі з Цэнтру анкалёгіі ў Варшаве паясьняе, што адзін зь лекаў дзейнічае на клеткі імуннай сыстэмы хворага такім чынам, што яна пачынае зьнішчаць клеткі мэляномы.

У сваю чаргу другая лячэбная субстанцыя дзейнічае на ўзроўні самых клетак – блякуе зьмененыя гены й дазваляе пасьпяхова змагацца нават з разьвітым новаўтварэньнем.

У Польшчы згаданае лякарства праходзіць клінічныя тэсты. Анколягі спадзяюцца, што сучасныя тэрапіі будуць даступныя для польскіх пацыентаў цягам некалькіх месяцаў.

У Польшчы кожны год мэляномы фіксуецца ў амаль 2,5 тысячаў людзей. Палова зь іх памірае.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт