Logo Polskiego Radia
Print

Адвакат заплаціць за памылку

PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz 19.03.2012 15:32
Пры чым са сваёй кішэні.

„Rzeczpospolita” піша пра рэкордную кампэнсацыю, якую за прафэсійную памылку заплаціць адвакат, пры чым са сваёй кішэні. Паўмільёна злотых(120 тыс. эўра) заплаціць прадпрымальніку адвакат, гэтак пастанавіў Вярхоўны суд. Гэта навучка для юрыстаў. Калі тыя бяруцца за рызыкоўныя справы, ці судовая спрэчка тычыцца вялікай грашовай сумы, адвакаты павінны набыць даражэйшую страхоўку, якая ў непрадбачаных выпадках можа істотна страхаваць ад цывільнай адказнасьці. Адначасова гэта шанец для кліентаў на паляпшэньне якасьці паслугаў адвакатаў. У сваю чаргу юрысты будуць лічыцца з фактам, што ў выпадку прафэсійнай некампэтэнтнасьці за памылкі заплацяць з уласнай кішэні.

Адваката Аліцю Л. наняло акцыянэрнае таварыства „Domstal”. Адвакатка, прадстаўляючы інтэрэсы таварыства, павінна была спагнаць 2 мільёны злотых доўгу ад аднаго з прадпрыемстваў. Памылкі адвакаткі, у прыватнасьці неадпавеным чынам выпісаны вэксэль, спрычыніліся да таго, што акцыянэрнае таварыства засталося бяз грошай і запатрабавала кампэнсацыі. Частку кампэнсацыі ўдалося атрымаць са страхавога поліса, які падстрахоўвае адвакатаў ад прафэсійных памылак. Выплату рэшты сумы кліент запатрабаваў непасрэдна ад адвакаткі. Спрэчка дайшла аж да Вярхоўнага суду, які прызнаў рацыю кліенту адвакаткі.

- Калі справа перакрочыла прафэсійныя кампэтэнцыі юрысткі, то яна не павінна была за яе брацца, - аргумэтаваў судзьдзя. Гэты прысуд даволі моцна ўсхваляваў асяродзьдзе юрыстаў.

кр

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт