Logo Polskiego Radia
Print

На пэнсію ў 67 гадоў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 11.05.2012 13:06
Польскі Сэйм прыняў закон падаўжэньня пэнсійнага ўзросту да 67 гадоў.

Закон падтрымалі дэпутаты Грамадзянскай плятформы, Польскай сялянскай партыі й Руху Палiкота. Супраць закона прагаласавалі дэпутаты Права й справядлівасьці, Саюзу дэмакратычных левых сіл і Салідарнай Польшчы.

Раней былі адхілены ўсе папраўкі апазыцыі, у тым ліку прапанова адмовы ад законапраекта ў поўным аб'ёме.

Закон павышае ўзрост выхаду на пэнсію палякаў для мужчын і жанчын да 67 гадоў.

Чальцы прафсаюзу Салідарнасьць, якія рашуча выступаюць супраць зьмен у пэнсійным законе, акружылі будынак Сэйму й заяўляюць, што ня выпусьцяць дэпутатаў дадому.

яс

tags: пэнсія
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт