Logo Polskiego Radia
Print

Бузэк: вырашыцеся з чэмпіянатам у Беларусі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.05.2012 18:58
За некалькі дзён да кангрэсу ў Хельсінкі PZHL не заняў пазыцыі па справе Беларусі.

/

Ежы Бузэк заклікае кіраўніцтва Польская хакейнага саюза (PZHL) заняцца пытаньнем пазбаўленьня Беларусі права на арганізацыю Чэмпіянату сьвету па хакею 2014.

Былы кіраўнік Эўрапарлямэнту, зьвярнуўся да старшыні польскага саюза Зьдзіслава Інгелевіча з просьбаю заняцца гэтай справаў на Кангрэсе Міжнароднай фэдэрацыі хакея, які пачынаецца ў чацьвер у Хельсінкі.

Ежы Бузэк нагадаў, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі парушае асноўныя правы чалавека, таму ён заклікае перанесьці чэмпіянат зь Беларусі да моманту, пакуль будуць вызваленыя ўсе палітвязьні.

Ліст Ежы Бузэка стаў рэакцыяй на факт, што Польскі хакейны саюз за некалькі дзён да кангрэсу ўсё ж не заняў пазыцыі па справе Беларусі й да гэтага часу не атрымаў рэкамэндацыяў ад Міністэрства спорту й МЗС.

Нагадваем, удзельнікі кангрэсу ў Хельсінкі павінны заняцца менавіта справай арганізацыі чэмпіянату ў Беларусі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт