Logo Polskiego Radia
Print

Асад абвінавачвае ЗША

PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz 09.07.2012 13:03
Прэзыдэнт Сырыі закідвае амэрыканцам падтрымку груповак, якія займаюцца дэстабілізацыяй сытуацыі ў краіне.

У інтэрвію для нямецкай тэлевізіі ARD Aсад заявіў, што ня сыдзе з пасады, і пераконваў, што за сьмерць тысячаў цывільных жыхароў нясуць адказнасьць баевікі, зьвязаныя з Аль-Кайдай. Больш за тое, ЗША імкнуцца выклікаць хаос у краіне, таму аказваюць палітычную падтрымку злачынцам. У сваю чаргу ў Дамаск чарговы раз прыляцеў пасланец ААН і Арабскай Лігі Кофі Анан. Перад вылетам у Сырыю ён заявіў, што ягоны папярэдні мірны плян па стабілізацыі сытуацыі ў краіне панёс паразу. Паводле інфармацыі ААН, ад пачатку канфлікту, які доўжыцца цягам 16 месяцаў, загінула ад 14 да 16 тысяч чалавек.

кр

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт