Logo Polskiego Radia
Print

15 гадоў турмы кіраўніку кітайскай паліцыі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 24.09.2012 11:12
Ван Ліцьзюню ў лютым бягучага году ён папрасіў палітычны прытулак у адным з амэрыканскіх консульстваў.

Былы кіраўнік кітайскай паліцыі Ван Ліцьзюню, адзін з удзельнікаў нядаўняга палітычнага скандалу, асуджаны на 15 гадоў пазбаўленьня волі. У лютым бягучага году ён папрасіў палітычны прытулак у адным з амэрыканскіх консульстваў. Гэтае здарэньне распачало найбуйнейшы палітычны скандал у Кітаі за апошнія дзесяцігодзьдзі.

Ван Ліцьзюню абвінавацілі ў перавышэньне службовых паўнамоцтваў, карупцыі й невыкананьні службовых абавязкаў. Самыя сур’ёзныя закіды былі зьвязаныя зь яго ўцёкам у амэрыканскае консульства ў горадзе Чэнду.

У консульстве асуджаны знаходзіўся 33 гадзіны. За гэты час ён перадаў амэрыканцам інфармацыю аб забойстве брытанскага бізнэсмэна Ніла Хэйвуда. Гэтыя вынікі сьведчылі пра дачыненне да забойства Гу Кайлай - жонкі кітайскага палітыка Бо Сілая. У жніўні жанчыну прыгаварылі да сьмяротнага пакараньня з адтэрміноўкай на два гады. Для яе мужа Бо Сілая гэта быў канец палітычнай кар’еры.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт