Logo Polskiego Radia
Print

Сустрэча міністраў МЗС ЭЗ і Расеі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.10.2012 15:53
У Люксэмбургу будуць абмяркоўвацца энэргетыка, візы, правы чалавека й Сырыя.

/

Увечары ў Люксэмбургу заплянаваная сустрэча міністраў замежных справаў Эўразьвязу й Расеі. Гэта, перш за ўсё, падрыхтоўка да сустрэчы на вышэйшым узроўні, якая адбудзецца ў канцы гэтага года.

Тым ня менш, падчас сёньняшніх размоваў будуць закранацца таксама бягучыя тэмы, у тым ліку энэргетыка й спрэчкі паміж ЭЗ і Расеяй, датычная пазыцыі канцэрну „Газпром” на эўрапейскім рынку.

Апрача таго, будуць абмяркоўвацца візы. Эўрапейскія дыпляматы спадзяюцца таксама, што міністры закрануць пытаньне правоў чалавека й сытуацыю са свабодай слова ў Расеі.

Што тычыцца сытуацыі ў сьвеце, адной з галоўных тэмаў будзе канфлікт у Сырыі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт