Logo Polskiego Radia
Print

Бэльгія выпусьціць унікальныя паштовыя маркі

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 10.11.2012 15:33
Адныя са смакам і водарам шакаладу, іншыя будуць зьмяняцца пад уплывам тэмпэратуры.

/

Бэльгійская пошта хоча зьдзівіць філятэлістаў і плянуе выдаць налета адмысловую калекцыю. Ужо вядома, што сапраўдным гітом будуць маркі са смакам бэльгійскага шакаладу. Аднак, гэта не канец сюрпрызаў. З нагоды стагодзьдзя з дня заснаваньня бэльгійскага Ўпраўленьня мэтэаралягічных прагнозаў, выйдуць маркі, якія пры тэмпературы +25 градусаў будуць зьмяняць колер і выгляд. Іншыя маркі будуць надрукаваныя на адмысловай флюарэсцэнтнай паперы.

Налета бэльгійская пошта плянуе таксама адзначыць 20-годзьдзе валадараньня караля Альбэрта ІІ. З гэтай нагоды на рынку зьявяцца маркі зь ягонай выявай.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт