Logo Polskiego Radia
Print

81-гадовы Раўль Кастра пераабраны прэзыдэнтам Кубы

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 25.02.2013 09:35
Нацыянальная асамблея Кубы ў нядзелю пераабрала 81-гадовага Раўля Кастра прэзыдэнтам (кіраўніком дзяржаўнае рады і ўраду) краіны.

/


«Гэты тэрмін будзе для мяне апошнім», — заявіў брат Фідэля Кастра ў звароце да парлямэнту Кубы.

Нацыянальная асамблея таксама зацьвердзіла 52-гадовага Мігеля Дыяс-Канэля першым віцэ-прэзыдэнтам, і менавіта ён узначаліць краіну, калі Раўль Кастра будзе ня ў стане заставацца на пасадзе прэзыдэнта да 2018 года.

У пасяжэньні Нацыянальнай асамблеі браў удзел Фідэль Кастра, які рэдка паказваецца на публіцы.

nn.by/эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт