Logo Polskiego Radia
Print

ЭЗ змагаецца з нелегальнай вырубкай

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.03.2013 17:00
Сёньня ўступаюць у сілу новыя правілы па гандлі драўнінай.
Foto:pixabay.com

/

Эўрапейскі зьвяз абвастрае барацьбу зь нелегальным гандлем драўнінай. Сёньня ўступаюць у сілу новыя правілы ў гэтай галіне.

Цяпер, у адпаведнасьці з законам, імпартэры й гандляры драўнінай будуць прымушаныя весьці спэцыяльную дакумэнтацыю, якая дапаможа акрэсьліць паходжаньне тавару.

Новыя правілы былі прынятыя больш чым два гадоў таму, аднак ЭЗ даў кампаніям, якія займаюцца гандлем драўнінай, час на падрыхтоўку.

На думку экспэртаў у Брусэлі, амаль трэць драўніны, якая знаходзіцца на эўразьвязаўскім рынку, паходзіць зь нелегальных крыніц. Вартасьць нелегальнага тавару ў маштабе года ацэньваецца на 15 мільярдаў эўра.

Новыя правілы ня толькі дапамогуць ахоўваць лес, але й абмяжуюць злачынную дзейнасьць.

У ЭЗ выкарыстоўваецца 35% сусьветнай драўніны.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт