Logo Polskiego Radia
Print

У Эўропе растуць падаткі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 29.04.2013 16:45
Брусэль апублікаваў на днях інфармацыю пра тое, што ў 2011-м годзе падаткі складалі 38,11% ВУП ЭЗ.
Лидеры государств ЕС должны прийти к согласию по самому животрепещущему вопросу...Лидеры государств ЕС должны прийти к согласию по самому животрепещущему вопросу...Источник: forbes.pl

/

Гэта азначае, што падаткі няўмольна растуць, паведаміў Філіп Кэрмод зь Генэральнай дырэкцыі па падатках Эўрапейскай камісіі.

Найхутчэй рос падатак на дадатковую вартасьць, які спажыўцы плацяць падчас набыткаў у крамах.

Пасьля скарачэньняў падаткаў у выніку крызысу 2009-га году, дадзеныя 2011-га году паказваюць, што зноў пачаўся рост падаткаў. Краіны ЭЗ вырашылі, што гэта найхутчэйшы спосаб павелічэньня даходаў у бюджэт. Эўрапейскія палітыкі лічаць, што высокія спажывецкія падаткі спрыяюць эканамічнаму росту.

Аднак Эўрапейская камісія непакоіцца. На думку эўрачыноўнікаў, высокія падаткі могуць прывесьці да таго, што ўсё большая колькасьць людзей пачне ўхіляцца ад аплаты падаткаў. У 2011 годзе сярэднія стаўка ПДВ складала 21,5% у ЗЭ. За апошнія гады яна вырасла ажно ў 17 краінах ЭЗ. Найбольшы ПДВ мусяць плаціць вугорцы – 27%, найменшы жыхару Люксэмбургу – 15%.

Галоўнай крыніцай падатковых даходаў у ЭЗ зьяўляецца падатак на працу. Амаль палова ўсіх даходаў ЭЗ бярэцца адсюль. Адну траціну даходаў прыносяць спажывецкія падаткі, а адну пятую – падаткі ад фірмў.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт