Logo Polskiego Radia
Print

Знойдзены дзёньнік Розэнбэрга

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 10.06.2013 20:11
Амэрыканскія дасьледчыкі знайшлі дзёньнік Альфрэда Розэнбэрга, аднаго з паплечнікаў Адольфа Гітлера.

Амэрыканскія дасьледчыкі знайшлі дзёньнік Альфрэда Розэнбэрга, аднаго з паплечнікаў Адольфа Гітлера. У дзёньніку ўтрымліваюцца запісы з 1936 па 1944 гады й невядомыя раней факты.
У дзёньніку Розэнбэрг апісвае яго сустрэчы зь Гітлерам, Гімлерам і Герынгам, а таксама дэталі акупацыі савецкай тэрыторыі й рознагалосьсі ў кіраўніцтве Трэцяга Рэйха.
Розэнбэрг з 1933 года займаў пасаду кіраўніка зьнешнепалітычнага ўпраўленьня Нацыянал-сацыялістычнай нямецкай рабочай партыі (НСДАП), а ў 1941-м заняў пасаду рэйхсміністра ўсходніх акупаваных тэрыторый. Пасьля заканчэньня вайны ён быў арыштаваны ангельцамі. Міжнародны ваенны трыбунал у Нюрнбэргу прызнаў яго адным з галоўных ваенных злачынцаў і прысудзіў да сьмяротнага пакараньня праз павешаньне. Прысуд быў прыведзены ў выкананьне 16 кастрычніка 1946.
Яго дзёньнік, які выкарыстоўваўся падчас трыбунала ў якасьці доказу, пасьля суда зьнік. Як удалося трапіць на сьлед дзёньніка цяпер, пакуль што невядома.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт