Logo Polskiego Radia
Print

Арызона: Загінула 19 пажарнікаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 01.07.2013 12:02
Падчас тушэньня лясоў агонь адрэзаў дарогу частцы пажарнікаў. Выратавальнікі знайшлі 19 абгарэўшых цел.
wikipedia.plwikipedia.pl

wikipedia.pl
wikipedia.pl

19 пажарнікаў загінула падчас тушэньня пажараў лясоў у амэрыканскім штаце Арызона. Трагедыя здарылася 130 кілямэтраў на поўнач ад Фініксу.

У ваколіцах мясцовасьці Ярнэл, якая налічвае 650 жыхароў, выбухла некалькі пажараў. Найбольш небясьпечны зь іх, выкліканы ўдарам перуна, ахапіў тэрыторыю 800 гектараў. Для яго тушэньня былі накіраваныя 200 пажарнікаў. Хутчэй за ўсё, агонь адрэзаў дарогу частцы зь іх. Выратавальнікі знайшлі пазьней 19 абгарэўшых цел.

“Гэта самы трагічны дзень, якія я памятаю”, - заявіла губэрнатар Арызоны Яна Брэвэр. Яна запэўніла, што акцыя тушэньня пажараў будзе працягвацца.

Многае сьведчыць аб тым, што каля 250, а гэта палова дамоў Ярнэлу, усё ж згарыць.
Сьмерць 19 пажарнікаў у Арызоне – гэта найбуйнейшая такога тыпу трагедыя ў ЗША з 1933 году. Тады падчас тушэньня пажару лясоў Каліфорніі загінула 25 пажарнікаў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт