Logo Polskiego Radia
Print

Пан Гі Мун гатовы ўдзельнічаць у перамовах

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.08.2013 17:32
Генэральны сакратар ААН хоча дапамагчы ў нармалізацыі адносін паміж Карэямі.
fot. PAP/EPA

Генэральны сакратар ААН гатовы накіравацца ў Пхэньян, калі гэта дапаможа ліквідаваць напружанасьць паміж дзьвюма Карэямі. Пан Гі Мун, які знаходзіцца ў Сэуле, заявіў, што ён хоча асабіста ўдзельнічаць у перамовах на Карэйскай паўвыспе.

Былы кіраўнік паўднёвакарэйскай дыпляматыі з часу ўступленьня на пасаду генсакратара ААН неаднаразова заяўляў пра гатоўнасьць непасрэдна ўдзельнічаць у перамовах паміж Паўднёвай і Паўночнай Карэямі. Гэты намер ён паўтарыў цяпер, падчас свайго візыту ў Паўднёвую Карэю.

Цягам апошніх тыдняў Паўночная Карэя распачала шэраг дзеяньняў, якія сьведчаць аб зьмене тактыкі Пхэньяна ў дачыненьні да Поўдня. Вядуцца дыскусіі па аднаўленьні дзейнасьці эканамічнай зоны „Кэсон”. Абедзьве краіны дасягнулі таксама кампраміс па справе сустрэчаў сем'яў, разлучаных пасьля Карэйскай вайны.

Аднак самым важным нявырашаным пытаньнем застаецца аднаўленьне шасьцібаковых перамоваў, накіраваных на ліквідацыю пагрозы з боку ядзерных выпрабаваньняў на Карэйскай паўвыспе.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт