Logo Polskiego Radia
Print

Памёр целаахоўнік Гітлера

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.09.2013 11:00
Рохус Міш да канца сваіх дзён ганарыўся нацысцкім лідарам.

Целаахоўнік Адольфа Гітлера, які ахоўваў яго на працягу большай часткі Другой сусьветнай вайны, Рохус Міш памёр ва ўзросьце 96 гадоў у Бэрліне.

Ён заставаўся адзіным жывым сьведкам апошніх гадзін жыцьця нацысцкага лідара, які скончыў самагубствам у 1945 годзе.

Буркхард Нахтыгаль, які дапамагаў Рохусу Мішу пісаць мэмуары, распавёў „Associated Press”, што той памёр у чацьвер у Бэрліне пасьля непрацяглай хваробы.

Міш да канца сваіх дзён ганарыўся Гітлерам, якога называў „бос”. У 2005 годзе ў інтэрвію „Associated Press” ён сказаў пра Гітлера: „Ён ня быў грубым. Ён ня быў монстрам. Ён ня быў звышчалавекам”.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт