Logo Polskiego Radia
Print

Улады Нью-Ёрку бяруцца за салярыі

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 14.10.2013 15:55
Гарадзкія ўлады Нью-Ёрку зьбіраюцца больш пільна сачыць за дзейнасьцю салёнаў штучнага загару.

/

Прапануецца таксама папярэджваць наведвальнікаў салярыяў, асабліва дзяцей і падлеткаў, аб небясьпецы рака скуры, які можа стаць вынікам празьмернага ўзьдзеяньня ўльтрафіялетавага выпраменьваньня на арганізм чалавека, паведамляе The New York Post.

Адпаведная ініцыятыва мэра Нью-Ёрку Майкла Блюмбэрга будзе ўнесеная на разгляд гарадзкога рады па ахове здароўя 15 кастрычніка. Як чакаецца, у выпадку, калі новыя правілы будуць адобраныя чыноўнікамі і пасьпяхова пройдуць грамадзкія слуханьні, яны ўступяць у сілу ўвесну 2014 года.

Згодна з новымі правіламі дзейнасьці салярыяў, гарадзкімі органамі аховы здароўя будуць праводзіцца рэгулярныя праверкі саміх салёнаў, кваліфікацый іх пэрсаналу, санітарнага стану памяшканьняў і спраўнасьці абсталяваньня для штучнага загару. Установы, якія не адпавядаюць стандартам, будуць зачыненыя. Пэрсанал салярыяў будзе змушаны прайсьці асмысловы курс.

Апроч таго, Блюмбэрг прапануе ўвесьці ў горадзе абмежаваньні для карыстаньня салярыямі падлеткам ва ўзросьце да 17 гадоў, а таксама у салёнах запусьціць адукацыйную кампанію па папярэджаньні жыхароў гораду, асабліва дзяцей, пра небясьпеку перадазаваньня ўльтрафіялетавага апрамяненьня.

У Нью-Ёрку на сёньня афіцыйна дзейнічаюць 106 салярыяў, аднак улады падазраюць пра існаваньне нелегальных устаноў.

medportal.ru/эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт