Logo Polskiego Radia
Print

Жанчына абраная галавой Швэдзкай царквы

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 16.10.2013 11:25
На гэтую пасаду, большасьцю галасоў, была абраная біскуп лундзкай эпархіі Ант’е Якэлен.
 Svenska Kyrkan / Jan Nordén Svenska Kyrkan / Jan Nordén

Упершыню ў гісторыі кіраўніком Швэдзкай лютэранскай царквы абраная жанчына. На гэтую пасаду, большасьцю галасоў, была абраная біскуп лундзкай эпархіі Ант’е Якэлен, паведамляе Швэдзкае радыё.

Ант’е Якэлен набрала 174 галасы царкоўных выбаршчыкаў, што склала 56%. На другім месцы апынуўся біскуп Рагнар Пэрсэніус са 103 галасамі й 33%.

Ант’е Якэлен заявіла пасьля абвяшчэньня вынікаў выбараў, што нічога дзіўнага ў выбары жанчыны на пасаду кіраўніка Швэдзкай царквы не бачыць: «У нас жанчыны - сьвятары ўжо 50 гадоў" .

tags: Швэцыя
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт