Logo Polskiego Radia
Print

Пятая частка румынаў - за манархію

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 11.11.2013 17:54
У сталіцы Румыніі Бухарэсьце прайшла дэманстрацыя з патрабаваньнем правесьці рэфэрэндум аб аднаўленьні манархіі.

У сталіцы Румыніі Бухарэсьце прайшла дэманстрацыя з патрабаваньнем правесьці рэфэрэндум аб аднаўленьні манархіі.
Больш за тысячу дэманстрантаў прайшлі па цэнтральных вуліцах з воклічамі й транспарантамі тыпу "Манархія выратуе Румынію!" ды "Кароль, вяртайся!".
Паводле дадзеных апытаньняў грамадзкай думкі, аднаўленьне канстытуцыйнай манархіі падтрымлівае амаль пятая частка грамадзян Румыніі.
Улетку 2013 ідэю правядзеньня рэфэрэндуму па гэтым пытаньні падтрымаў прэзыдэнт Румыніі Траян Бэсэску. Паводле яго, хоць канстытуцыя забараняе зьмяняць форму праўленьня, аднак хаваць рост колькасьці манархістаў у краіне няма ніякага сэнсу.
Манархія ў Румыніі была ліквідаваная ў 1947 годзе, калі пракамуністычны ўрад вымусіў караля Міхая I адрачыся ад пасаду. Аднак стаўленьне да каралеўскай сям'і з боку ўладаў застаецца неадназначным.
Пасьля падзеньня рэжыму Мікалая Чаўшэску, каралю, якому нядаўна споўніўся 91 год, некалькі гадоў не дазвалялі вярнуцца ў краіну. Затым выдалі пашпарт і вярнулі фамільныя замкі й вілы. Аднак у мінулым годзе разгарэўся канфлікт паміж каралём і прэзыдэнтам, які публічна назваў Міхая "рускім лёкаем" за тое, што ён у 1944 вывеў Румынію з вайны на баку Гітлера, арыштаваў фашысцкага дыктатара Антанэску й адкрыў фронт савецкім войскам. Падчас гэтага канфлікту Басэску адмовіўся прыбыць у парлямэнт, дзе Міхай выступіў з прамовай з нагоды свайго дня нараджэньня. Каралеўскі дом у адказ неаднаразова крытыкаваў кіраўніка дзяржавы й праводзімую ім палітыку.

итар-тасс/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт