Logo Polskiego Radia
Print

Памерла легендарная расейская дысыдэнтка Натальля Гарбанеўская

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 30.11.2013 10:58
Ёй было 77 гадоў.
svaboda.orgsvaboda.org

У Парыжы памерла Натальля Гарбанеўская - расейская паэтка, перакладчыца, праваабаронца, удзельніца дысыдэнцкага руху ў СССР. Ёй было 77 гадоў.

Гарбанеўская была ініцыятарам, аўтарам, рэдактарам і машыністкай першага выпуску самвыдавецкага бюлетэню „Хроніка бягучых падзей”.

Удзельніца дэманстрацыі 25 жніўня 1968 г. супраць увядзеньня савецкіх войскаў у Чэхаславаччыну - яна была арыштаваная ў сьнежні 1969 году. У красавіку 1970 з дыягназам „слабапраяўная шызафрэнія” Гарбанеўскую скіравалі на прымусовае лекаваньне ў псыхіятрычны шпіталь турэмнага тыпу, дзе яна зьмяшчалася да лютага 1972 г.

У 1975 Гарбанеўская эмігравала. Жыла ў Парыжы. Працавала ў рэдакцыі часопісу „Кантынэнт”, была пазаштатным супрацоўнікам расейскай службы Радыё Свабода.

З пачатку 1980-х гадоў і да 2003 г. працавала ў газэце „Русская мысль”. З 1999 г. ўваходзіла ў рэдакцыі й рэдкалегіі расейскамоўнага варшаўскага часопісу „Новая Польшча”, друкавалася ў ім як аўтар і як перакладчыца.

Натальля Гарбанеўская - аўтарка паўтара дзясяткаў кнігаў вершаў; перакладчыца з польскай, чэскай, славацкай і францускай моваў. Ляўрэатка міжнароднага літаратурнага конкурсу „Руская прэмія” за 2010 год у намінацыі „Паэзія”.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт