Logo Polskiego Radia
Print

У Судане пачынаецца вайна

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 23.12.2013 16:02
Улады Паўднёвага Судана страцілі кантроль над сталіцай нафтавага рэгіёну.
fot. PAP/EPA/Giorgios Moutafis


У Паўднёвым Судане пачынаецца грамадзянская вайна. Прычыны для Афрыкі традыцыйныя – нежаданьне элітаў дзяліцца прыбыткамі з рабаваньня краіны і племянная разьяднанасьць. Сур'ёзных падставаў, каб не ўступаць у сьмяротную схватку, у супрацьлеглых бакоў няма, - сьцьвярджаюць назіральнікі, - таму жорсткі і працяглы канфлікт на сёньня падаецца амаль непазьбежным.

Узброены канфлікт пачаўся ў Паўднёвым Судане ў сярэдзіне сьнежня. Сёньня было вядома, што ўлады страцілі кантроль над горадам Бэнтыў – сталіцай нафтавага рэгіёну Эль-Вахда.

Паўднёвы Судан атрымаў незалежнасьць ад Судану толькі ў 2011 годзе. Аднак у 2013 г. прэзыдэнт краіны пачаў паступова пазбаўляцца ад прадстаўнікоў іншых народнасьцяў у органах улады, што выклікала незадаволенасьць у грамадзтве.

Паводле зьвестак ААН, за час узброенага канфлікту ў краіне былі забітыя некалькі сотняў чалавек. Каля 62 тысяч чалавек былі вымушаныя пакінуць свае дамы. Заходнія краіны таксама эвакууюць сваіх грамадзян. ААН зьбіраецца накіраваць у Паўднёвы Судан дадатковыя міратворчыя сілы.

lenta.ru/эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт