Logo Polskiego Radia
Print

5% адсоткаў украінцаў пагаджаюцца аддаць Крым Расеі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.03.2014 12:07
77% украінцаў хацелі б, каб Крым захаваў сваю аўтаномію ў рамках Украіны.

Толькі 5% адсоткаў украінцаў лічаць, што Крым павінен быць аддадзены Расеі. Пераважная большасьць рэспандэнтаў, апытаных групай „Rating”, выказваецца за Крым у складзе Ўкраіны.

77% украінцаў хацелі б, каб Крым захаваў сваю аўтаномію ў складзе Ўкраіны. 11% - хочуць, каб ён стаў звычайнай вобласьцю ў рамках краіны.

Колькасьць прыхільнікаў узьяднаньня паўвыспы з Расеяй не зьмянілася з 2011 года й складае 5%. Большасьць зь іх пражываюць на поўдні краіны.

У сваю чаргу, сярод жыхароў Крыму найбольш прыхільнікаў далучэньня да Расеі назіраецца сярод мясцовых расейцаў, якія складаюць 2/3 жыхароў паўвыспы.

Супраць гэтага выступаюць татары, якіх на паўвыспе 14%.

Тым часам 2/3 украінцаў выказваюцца супраць зьмены палітычнага ладу ў краіне з унітарнага на фэдэрацыйны.

Пераўтварэньня Ўкраіны ў фэдэрацыю хоча кожны чацьвёрты жыхар. Менавіта гэта й прапануюць прарасейскія дзеячы. Паводле іх, гэта вырашыла б шмат праблемаў Украіны, напрыклад, справу выкарыстаньня ўкраінскай і расейскай моваў.

Праціўнікі гэтай ідэі пераконваюць, што гэта пагражае распадам дзяржавы.

Тым часам паводле вынікаў апытаньня, апублікаванага сёньня нямецкім агенцтвам „GfK”, далучэньне да Расеі намерваюцца падтрымаць ажно 70% жыхароў Крыма.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт