Logo Polskiego Radia
Print

У Паўночнай Карэі Абама будзе размаўляць пра ядзерную пагрозу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.04.2014 17:46
Пхэньян, верагодна, рыхтуецца да новага ядзернага выпрабаваньня.
Biały Dom

Ядзерная пагроза з боку Паўночнай Карэі будзе галоўнай тэмай заўтрашняга візыту прэзыдэнта ЗША ў Паўднёвай Карэі.

Сытуацыя на Карэйскай паўвыспе становіцца ўсё больш напружанай пасьля таго, як зафіксавалася падрыхтоўка Пхэньяна да новага ядзернага выпрабаваньня.

Барак Абама прызямліцца ў Сэуле ў пятніцу й застанецца там да суботы.

У апошнія дні паўднёвакарэйская выведка зафіксавала асаблівую актыўнасьць недалёка ад паўночнакарэйскага цэнтра ядзерных выпрабаваньняў. Гэта можа азначаць падрыхтоўку да чацьвёртага ядзернага выпрабаваньня Паўночнай Карэі.

Рызыка настолькі вялікая, што ўчора прэзыдэнт Паўднёвай Карэі зьвярнуўся па дапамогу да прэзыдэнта Кітая. Гаворка ідзе пра тое, каб Пэкін выкарыстаў свае інструмэнты ўплыву й пераканаў рэжым у Пхэньяне ўстрымацца ад правакацыйных дзеяньняў.

Рызыка, зьвязаная з разьвіцьцём ядзернай праграмы Паўночнай Карэі, стане галоўнай тэмай размоваў Барака Абамы й прэзыдэнта Паўднёвай Карэі Пак Кын Хе.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт