Logo Polskiego Radia
Print

ХАМАС і ФАТХ хочуць стварыць урад нацыянальнага адзінства

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.04.2014 17:48
Асьцярожна гэтую інфармацыю ўспрынялі ізраільскія ўлады.

/

Варожыя да гэтай пары ўзброеныя палестынскія арганізацыі ХАМАС і ФАТХ дамовіліся аб стварэньні палестынскага ўрада нацыянальнага адзінства. Паводле дамовы, урад павінен узьнікнуць на працягу бліжэйшых 5 тыдняў.

Асьцярожна гэтую інфармацыю ўспрынялі ізраільскія ўлады, якія адмянілі наступны раўнд мірных перамоваў з палестынцамі.

Ізраільскія СМІ вельмі сьціпла паведамляюць пра пагадненьне, якое можа прычыніцца да заканчэньня сямігадовага канфлікту, які працягваецца паміж дзьвюмя палестынскімі арганізацыямі.

СМІ лічаць, што, нягледзячы на пагадненьне, шлях да рэалізацыі яго палажэньняў далёкі. Яны адзначаюць, што ў мінулым ужо двойчы заключаліся дамовы паміж радыкальнай арганізацыяй ХАМАС і больш памяркоўнай ФАТХ. Аднак яны ніколі не ажыцьцяўляліся.

Справе прымірэньня дзьвюх палестынскіх арганізацый было прысьвечанае сёньняшняе спэцыяльнае паседжаньне ізраільскага ўраду.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт