Logo Polskiego Radia
Print

Прарасейскія сэпаратысты зьбілі верталёт

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.05.2014 16:47
Загінулі 14 вайскоўцаў.
foto: EPA/MAKSIM MARUSENKOfoto: EPA/MAKSIM MARUSENKO

Прарасейскія сэпаратысты зьбілі верталёт пад Славянскам. Загінулі 14 вайскоўцаў. Інфармацыю пацьвердзілі прадстаўнікі ўладаў у Кіеве.

Старшыня парлямэнта й выконваючы абавязкі прэзыдэнта краіны Аляксандар Турчынаў паведаміў, што сэпаратысты выкарысталі расейскі мабільны супрацьракетны комплекс. На борце верталёта было 14 вайскоўцаў, у тым ліку генэрал.

Прэс-сакратар расейскіх сэпаратыстаў сказаў, што машына была зьбітая ў выніку сур'ёзных баёў, якія праходзяць на паўднёвай ускраіне Славянска.

З раніцы са Славянска й Краматорска паступаюць інфармацыі пра сутыкненьні. Сэпаратысты праводзяць абстрэл украінскіх пазыцыяў з жылых раёнаў, выкарыстоўваючы жыхароў у якасьці жывых шчытоў і спадзяючыся, што вайскоўцы не адкажуць агнём.

Гэта найбуйнейшая колькасьці ахвяр па ўкраінскім боку з красавіка, калі сэпаратысты пачалі дзеяньні на ўсходзе Ўкраіны.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт