Logo Polskiego Radia
Print

Магутная пясчаная бура накрыла Іран

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 03.06.2014 10:30
Ёсьць ахвяры й вялікія разбурэньні.

У выніку пясчанай буры, якая прайшла праз Тэгеран ў панядзелак, загінула па меншай меры чатыры чалавекі, а 30 атрымалі раненьні.

Мясцовыя СМІ не падаюць дакладную колькасьць ахвяр. Агенцтва IRNA паведамляе пра чатырох забітых, а дзяржаўнае тэлебачаньне кажа пра пяць ахвяр. Воблака пылу, якое ўзьняло буру, былі настолькі шчыльным, што на некалькі хвілін закрыла сонца. Вецер ламаў дрэвы й прычыніўся да шматлікіх разбурэньняў.

Цемра й зламаныя дрэвы былі прычынай сутыкненьняў з удзелам 20 аўтамабіляў на паўднёвай частцы сталічнай магістралі. Улады таксама адмянілі шэраг міжнародных рэйсаў з аэрапорта ў Тэгеране.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт