Logo Polskiego Radia
Print

Гішпанія: праблемы зь перадачай трона

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.06.2014 16:10
Гішпанцы мусяць, між іншым, памяняць Канстытуцыю.

У Гішпаніі пачаўся працэс перадачы каралеўскага пасаду. Хуан Карлас перадасьць каралеўскія паўнамоцтвы свайму сыну прынцу Філіпу.

Адрачэньне 76-гадовага манарха ад трона выявіла прабелы ў Канстытуцыі й прававой сыстэмме краіны.

Аказваецца, што дзеля таго, каб кароль мог перадаць свайму пераемніку карону, урад і парлямэнт павінны прыняць спэцыяльны закон, а таксама вырашыць аб будучыні каралеўскай пары, якая ад трону адракаецца.

Закон, які дазваляе на адрачэньне ад трону сёньня прыняў гішпанскі ўрад і накіраваў яго на разгляд парлямэнта. Гэта, аднак, не вырашае праблемы.

Манархію ўтрымлівае гішпанская дзяржава. На гэтую мэту штогод прызначаецца 8 мільёнаў эўра. Тым часам Канстытуцыя не вырашае, якая сума павінна быць выдзелена на каралеўскую пару, якая адракаецца ад трона.

Сумневы выклікае таксама справа арыстакратычных тытулаў.

Пасьля пераняцьця трону пераемнікам новага караля Філіпа VІ будзе яго старэйшая дачка, Леанор. Аднак каб увайсьці на пасад, яна будзе вымушана памяняць Канстытуцыю, паколькі дзейсны асноўны закон дазваляе перадаваць прастол толькі мужчынскім нашчадкам.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт