Logo Polskiego Radia
Print

Бразылія гатовая пачынаць Чэмпіянат сьвету па футболе

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.06.2014 17:03
Тым ня менш, сярод насельніцтва не суціхаюць галасы незадаволенасьці.

/

Бразылія гатовая да распачацьця Чэмпіянату сьвету па футболе, пра гэта ў тэлевізійным звароце паведаміла прэзыдэнт краіны Дылма Русэф.

За дзень да чэмпіянату, кіраўнічка краіны адказала на шматлікія крытычныя заўвагі й пратэсты праціўнікаў мерапрыемства, то бок, масавых пратэстаў і абвінавачваньняў у лішніх выдатках, зьвязаных з арганізацыяй турніру.

„Гэта доўгатэрміновыя інвэстыцыя”, - сказала прэзыдэнт Бразыліі.

Тым ня менш, сярод насельніцтва не суціхаюць галасы незадаволенасьці. Работнікі мэтро ў Сан-Паўлу й Рыё-дэ-Жанейра дамагаюцца павышэньня зарплаты й пагражаюць страйкам у першы дзень турніру.

Сёлетні Чэмпіянат сьвету па футболе называюць самым дарагім у гісторыі. Падрыхтоўка да яго каштавала больш за 13 мільярдаў даляраў, рашуча перавышаючы першапачатковыя пляны.

Турнір пачынаецца заўтра матчам Бразылія – Харватыя ды будзе працягвацца да 13 ліпеня.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт