Logo Polskiego Radia
Print

У Сэктары Газа патрэбны “гуманітарны калідор”

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 25.07.2014 17:00
З такім заклікам выступаюць міжнародныя арганізацыі.

Адна зь іх Сусьветная арганізацыя здароўя.

Гуманітарны калідор павінен быць створаны так, каб забясьпечыць бясьпечны праход параненых па-за межы палестынскага сэктара, - гаворыцца ў заяве САЗ.

Паводле дадзеных арганізацыі, чатыры шпіталі Сэктары Газа былі разбураны падчас ўзброенага канфлікту паміж Ізраілем да групоўкай Хамас.

Сёньня ў Каіры дзяржсакратар ЗША Джон Кэры прапанаваў плян мірнага ўрэгуляваньня канфліктуючым бакам. Дэталі апублікавала ізраільская газета "Haaretz". Плян прадугледжвае, што праз тыдзень Ізраіль і ХАМАС спыняць узаемныя перастрэлкі. Ізраільскія салдаты застануцца ў Сэктары яшчэ на тыдзень, падчас якога будуць зьнішчаць сакрэтныя тунэлі ХАМАС, без страт сярод цывільнага насельніцтва. За гэты час пачнуцца перамовы аб пастаянным перамір'і з удзелам Эгіпта.

Гарантамі дамоўленасьці выступілі Злучаныя Штаты, Генэральны сакратар Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і Эўрапейскі Зьвяз. У сваю чаргу Тэль-Авіў зьніме ізраільскую блякаду палестынскіх тэрыторый. Гэты апошні пункт - найбольш важная ўмова перамір'я для руху Хамас.

Колькасьць ахвяр вайны ў Газе ўзрасла за гэты час да 805 асоб з палестынскага боку. Амаль пяць тысяч чалавек атрымалі раненьні. З ізраільскага боку ў канфлікце за 18 дзён загінула 35 чалавек, у тым ліку 32 салдаты.

pp/PAP/IAR

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт