Logo Polskiego Radia
Print

Расейцы падтрымліваюць палітыку Крамля ва Ўкраіне

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.07.2014 15:50
Большасьць зь іх лічыць, што ініцыятарам украінскага канфлікту зьяўляецца Захад.
www.gazeta.zn.ua

Паводле 64% расейскіх рэспандэнтаў, ініцыятарам украінскага канфлікту зьяўляецца Захад. Пра гэта сьведчаць вынікі апытаньня, праведзенага Аналітычным цэнтрам Юрыя Лявады.

Толькі 3% апытаных расейцаў дапускаюць магчымасьць, што падзеі ва Ўкраіне правакавала Расея.

Паводле 20% расейцаў, у канфлікце вінаватая нацысцкая палітыка ўкраінскіх уладаў.

56% расейцаў вераць, што Масква падтрымлівае прарасейскіх сэпаратыстаў у паўднёва-ўсходняй частцы Ўкраіны. 5% ня вераць у гэткае дзеяньне Расеі.

55% удзельнікаў апытаньня падтрымліваюць расейскую дапамогу для сэпаратыстаў. Усё ж на думку 82%, гэткая падтрымка можа давесьці да працяглай грамадзянскай вайны ва Ўкраіне.

У сваю чаргу, 66% апытаных баяцца вайны паміж Расеяй і Ўкраінай, а 52% - распачацьця трэцяй сусьветнай вайны.

41% апытаных падтрымлівае ідэю дзяржаўнай незалежнасьці Данбасу, а 23% ахвотна сустрэлі б далучэньне гэтай часткі Ўкраіны да Расеі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт