Logo Polskiego Radia
Print

Вайна закончылася. Абодва бакі абвясьцілі перамогу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.08.2014 16:37
У выніку вайны ў Сэктары Газа загінулі больш за 2200 чалавек.

Ізраіль і ХАМАС абвясьціліся пераможцамі вайны ў Сэктары Газа. Пасля 50 дзён бамбаваньняў і артабстрэлаў учора ўвечары ўступіла ў сілу бястэрміновае спыненьне агню. Такім чынам скончылася самая доўгая й найбольш жорсткая вайна паміж Ізраілем і ХАМАСам.

Тысячы людзей на вуліцах Газы з раніцы сьвяткавалі заканчэньне вайны. Лідары палестынскай арганізацыі падчас начнога сьвяткаваньня заявілі пра сваю перамогу над Ізраілем. Яны пераконваюць, што ўсе іхныя патрабаваньні былі або неўзабаве будуць выкананы.

Па другім баку мяжы сьвяточнага настрою не было, хоць ізраільцяне ўздыхнулі з палёгкай. Ізраільскія ўлады сьцьвярджаюць, што перамір’е - гэта перамога Ізраіля.

Дэталі пагадненьня не зусім ясныя. Вядома, што Ізраіль павінен адкрыць памежны пераход „Эрэц” для гуманітарнай дапамогі й будаўнічых матэрыялаў. Апрача таго, палестынцы змогуць карыстацца КПП мяжы з Эгіптам ў Рафахе.

Ключавыя пытаньні павінны быць абмеркаваны ў ходзе перамоваў, якія пачнуцца ў наступным месяцы.

Многія экспэрты падкрэсьліваюць, што абодва бакі канфлікту ня дасягнуулі ў час вайны нічога істотнага.

У выніку вайны ў Сэктары Газа загінулі больш за 2200 чалавек. Пераважная большасьць ахвяр, амаль паўтары тысячы, гэта мірныя палестынцы. Страты ў Газе ацэньваюцца ў 6 мільярдаў даляраў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт