Logo Polskiego Radia
Print

Буйны пратэст аграрыяў Францыі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 06.11.2014 10:30
Вытворцы раздалі людзям дзесяткі тон прадуктаў
Фото: РАР/Павел Супернак

Па Францыі прайшла хваля пратэстаў сялян, якія незадаволеныя падзеньнем цэн на іх прадукты.

Прафсаюзы папярэджваюць, што магчымы непарадкі. У Брытаніі ў адным з гарадоў пратэстоўцы падпалілі сядзібу падатковай службы.

У гарадах аграрыі раскідваюць гной ды гнілую гародніну. У Дзіжоне некалькі тысяч чалавек пратэставалі перад сядзібай рэгіянальных уладаў. У Парыжы тысячы фэрмэраў выйшлі на Плошчу рэспублікі, дзе раздалі мінакам каля 20 тысяч мяхоў бульбы, гародніну і садавіну, усяго 80 тонаў прадуктаў.

Дэманстранты незадаволеныя падзеньнем цэнаў і скарачэньнем бюджэтных датацыяў для іх. Яны патрабуюць, каб улады ўвялі абавязак выкарыстоўваць 75% францускіх прадуктаў у дзяржаўных сталоўках. Апроч таго, францускія аграрыя дамагаюцца спрашчэньня заканадаўства, якое ўскладняе ім канкурэнцыю зь нямецкімі фэрмэрамі. Таксама наракаюць на нізкую кампэнсацыю страт, выкліканую расейскім эмбарга.

ПР\юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт