Logo Polskiego Radia
Print

Ізраіль адкажа на тэракт у Ерусаліме

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.11.2014 12:08
Палестынскі ХАМАС падтрымлівае тэрарыстаў і тлумачыць прычыны сваіх дзеяньняў.
JerusalemJerusalemOr Hiltch/Flickr/CC

Падчас сёньняшняга тэракту, зьдзейсьненага ля сынагогі ў Ерусаліме загінулі чацьвёра ізраільцянаў і двое палестынскіх тэрарыстаў. Шэсьць чалавек атрымалі раненьні, у тым ліку двое паліцыянтаў.

ХАМАС паведаміў, што тэракт быў адказам на сьмерць палестынскага кіроўцы аўтобуса ў Ерусаліме. Яго цела было знойдзена ўчора. Паводле ізраільскай паліцыі, мужчына зьдзейсьніў самагубства, але яго сям'я кажа, што ён быў забіты ізраільцянамі.

Прэм'ер-міністар Ізраіля Біньямін Нэтаньяху заявіў, што будзе моцны адказ на дзеяньні тэрарыстаў і ўсклаў адказнасьць за тэракт ня толькі на арганізацыю ХАМАС, але й на прэзыдэнта Палестынскай аўтаноміі Махмуда Абаса.

Да сутыкнерньняў у Ерусаліме даходзіць цягам некалькіх апошніх тыдняў. Прычынай зьяўляюцца спробы зьмены статусу сьвятой для габрэяў і мусульманаў Храмавай гары й абмяжоўваньне доступ да яе.

Усходняя частка Ерусаліма, дзе разьмяшчаецца Храмавая гара й Стары горад, былa занятaя Ізраілем у 1967 годзе. Аднак міжнародная супольнасьць не прызнала гэтага кроку.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт