Logo Polskiego Radia
Print

Антыўрадавыя пратэсты ў Італіі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.12.2014 12:51
Найбольш балюча жыхары Італіі адчуваюць страйк працаўнікоў грамадзкага транспарту.

У 54 гарадах і населеных пунктах Італіі сёньня праходзяць пратэсты супраць эканамічнай палітыкі ўрада, павелічэньня беспрацоўя й зьбядненьня грамадзтва.

Усеагульны страйк арганізавалі два з трох найбуйнейшых італьянскіх прафсаюзаў, якія да гэтай пары выступалі на баку левацэнтрысцкага ўраду Матэа Рэнці.

Паводле арганізатараў, у страйку ўдзельнічае больш за 70% італьянскіх работнікаў.

Удзельнікі шэсьця ў Рыме маюць намер пратэставаць ля канцылярыі прэм'ер-міністра й сядзібы Міністэрства фінансаў.

Найбольш балюча жыхары Італіі адчуваюць страйк працаўнікоў грамадзкага транспарту, які паралізаваў аўтамабільны рух у сталіцы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт