Logo Polskiego Radia
Print

Касьцёл Англіі абраў першага біскупа-жанчыну

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.12.2014 16:32
Гэтае рашэньне лічыцца гістарычным.

Касьцёл Англіі - найстарэйшы й найбуйнейшы з англіканскіх касьцёлаў - абраў першага біскупа-жанчыну.

Лібі Лейн стала біскупам Стокпарт, у паўночна-заходняй частцы Вялікабрытаніі.

„Гэта памятны дзень для мяне й, думаю, гістарычны дзень для Касьцёла”, - сказала жанчына.

Касьцёл Англіі налічвае каля 80 млн вернікаў. Яго іерархі на мінулым месяцы пагадзіліся на прызначэньне жанчыны на пасаду біскупа. Хоць рашэньне прынятае 20 гадоў пасьля таго, як першая жанчына стала пастарам, то гэта надалей выклікае дыскусіі й супраціў з боку кансэрватараў.

Англіканскія касьцёлы ў сьвеце ня мусяць ісьці па гэтай справе па прыкладзе Касьцёла Англіі, тым ня менш рашэньне лічыцца гістарычным.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт