Logo Polskiego Radia
Print

Летува рыхтуецца да магчымага наступленьня з Расеі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 19.02.2015 16:28
Брытанскі міністар абароны лічыць, што Пуцін – гэта рэальная пагроза для краін Балтыі.
belvpo.combelvpo.com

Летува баіцца Расеі таксама як Латвія й Эстонія, лічыць летувіскі журналіст Эльдарадас Бутрымас. Брытанскі міністар абароны заявіў сёньня, што Пуцін – гэта рэальная пагроза для краін Балтыі.

Журналіст кажа, што Летува рыхтуецца да магчымага наступленьня з боку Расеі.

Эльдарадас Бутрымас: На мінулым тыдні Міністэрства абароны распаўсюдзіла даручэньне, каб цягам трох месяцаў падрыхтаваць пляны па арганізацыі бамбасховішчаў на выпадак ваенных дзеяньняў. Раней падвалы будынкаў былі спэцыяльна прыстасаваныя на такі выпадак. Аднак цягам апошніх 20 гадоў ніхто пра гэта не клапаціўся.

Карэспандэнт газэты „Летувас Рытас” у Варшаве дадаў, што Летува таксама пачала працы па ўмацаваньні сваёй абароназдольнасьці.

Нагадаем, паводле брытанскага міністра абароны прэзыдэнт Расеі можа паспрабаваць праверыць рашучасьць NATO тымі ж мэтадамі, якія ўжываліся ў Крыме й ва ўсходняй Украіне.

„Я апасаюся ціску Ўладзіміра Пуціна на дзяржавы Балтыі, то бок спосабу, якім ён тэстуе NATO”, - сказаў брытанскі міністр абароны Майкл Фэлан у інтэрвію „The Telegraph”. Ён дадаў, што прэзыдэнт Расеі ўяўляе рэальную пагрозу.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт