Logo Polskiego Radia
Print

У Крамля быў плян

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 22.02.2015 14:23
Расея апрацавала стратэгію захопу ўкраінскіх рэгіёнаў яшчэ да зьвяржэньня Януковіча.
Foto: Flickr/paulafunel/CC-BY-SA 3.0

У Крамлі быў плян нападзеньня на Ўкраіну задоўга да зьвяржэньня Віктара Януковіча. Расейская “Новая газета” атрымала афіцыйны дакумэнт ураду, які прадстаўляе стратэгію ваенных дзеяньняў. Па словах галоўнага рэдактара Дмітрыя Муратава, ён быў апрацаваны паміж 4 і 15 лютага мінулага году. 22 лютага Віктар Януковіч зьбег з Кіева ў Расею.

Плян нападзеньня на Ўкраіну імкнецца разьбіць гэтую дзяржаву на аўтаномныя вобласьці, а пазьней іх захапіць. Галоўны ўдар на Крым і Харкаўскую вобласьць, мэта – далучэньне ўсходніх рэгіёнаў, - пішуць аўтары пляну.

Меркаваньнем Муратава, які даў інтэрвію радыё “Рэха Масквы”, у стратэгію ўваходзіла таксама прапагандная вайна, якая павінна была апраўдаць расейскую атаку на міжнароднай арэне.

Невядома да канца, хто быў аўтарам пляну. На думку Муратава, гэта мог быць расейскі алігарх Канстанцін Малафаеў. Верагодна, дакумэнт трапіў да дарадчыкаў прэзыдэнта, а пазьней яго адобрыў сам Уладзімір Пуцін.

ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт