Logo Polskiego Radia
Print

Лёндан: 800-я гадавіна Вялікай хартыі вольнасьцей

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.06.2015 16:30
У мерапрыемствах прыняла ўдзел каралева Лізавета ІІ і прэм'ер Дэвід Кэмэран.
Foto: Bobby/Flickr

У Англіі з учорашняга дня працягваецца двухдзённае сьвяткаваньне 800-й гадавіны прыняцьця Вялікай хартыі вольнасьцей каралём Іаанам Безьзямельным (кароль Джон). Прыняты ў 1215 годзе дакумэнт лічыцца краевугольным каменем брытанскай свабоды й вяршэнства закона.

Аб міжнародным значэньні Вялікай хартыі вольнасьцей падчас урачыстасьцяў гаварыў міністар замежных спраў Вялікабрытаніі, Філіп Гаманд.

Паводле яго, на Вялікую хартыю вольнасьцей непасрэдна спасылаецца Канстытуцыя Злучаных Штатаў Амэрыкі. „Яе выява зьмешчана на вялікіх дзьверах Вярхоўнага суда ЗША. Яна паўплывала таксама на Канстытуцыі многіх краін Брытанскай Садружнасьці Нацыяў”, - сказаў Гаманд.

У мерапрыемствах прынялі ўдзел каралева Лізавета ІІ і прэм'ер-міністар Дэвід Кэмэран.

Асноўнае мерапрыемства прайшло на лузе ля Віндзара, дзе ў 1215 годзе бароны прымусілі караля падпісаць Вялікую хартыю вольнасьцей.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт