Logo Polskiego Radia
Print

Вугоршчына знайшла спосаб аднадзіць мігрантаў ад мяжы

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 08.08.2015 14:14
Aсабліва строга караць мігрантаў за пашкоджаньні агароджы на мяжы з Сэрбіяй. За такую правіну - турмa.


Кіроўная партыя Вугоршчыны «Фідэс» прапанавала асабліва строга караць мігрантаў за пашкоджаньні агароджы на мяжы з Сэрбіяй, каб аднадзіць іншых. За такую правіну, на думку палітыкаў, трэба саджаць у турму.

«Нелегальныя мігранты ня толькі незаконна перасякаюць мяжу, яны да таго ж псуюць ўласнасьць вугорскай дзяржавы», - абураецца лідар «Фідэсу» Антал Роган. Паводле ягоных словаў, «Фідэс» унясе адпаведны закон на разгляд у верасьні, калі парлямэнт зьбярэцца пасьля летняга перапынку.

Толькі за адну ноч 7 жніўня на мяжы былі злоўленыя 18 мігрантаў, якія перарэзалі калючы дрот на памежжы. Варта дадаць, што агароджджу з дроту толькі пачалі ўзводзіць на гэтым тыдні.

З пачатку 2015 г. у Вугоршчыну прыбыло больш за 110 тысяч мігрантаў, большасьць зь якіх праніклі ў краіну праз Сэрбію. Штодня паліцыя ловіць каля 1,5 тысячы нелегалаў, якія спрабуюць перасячы мяжу. Вугорскі прэм'ер Віктар Орбан паабяцаў, што да канца жніўня армія завершыць будаўніцтва чатырохмэтровай памежнай сьцяны.

эб/lenta.ru


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт