Logo Polskiego Radia
Print

Украіна і Польшча будуць разам змагацца з кантрабандай бурштыну

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 05.11.2015 09:16
Памежныя службы дзьвюх краін будуць абменьвацца інфармацыяй аб фактах кантрабанды бурштыну.
www.flickr.com

Прадстаўнікі Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны і Памежнай службы Польшчы дамовіліся аб абмене інфармацыяй аб фактах кантрабанды бурштыну праз сумесную мяжу.

Як паведамляе “Корреспондент” са спасылкай на прэс-службу Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны, супрацоўнікі памежных ведамстваў дзьвюх краін будуць дзяліцца інфармацыяй аб аб'ёмах кантрабанды і асобах, якія маюць дачыненьне да дадзеных правапарушэньняў.

Акрамя таго, супрацоўнікі памежных службаў дзьвюх краін дамовіліся аб сумесным вывучэньні шляхоў і схем кантрабанды бурштыну, а таксама аб вывучэньні магчымых спосабаў хаваньня гэтага каменя ў аўтатранспарце і грузах, якія перасякаюць дзяржаўную мяжу.

З пачатку года на ўкраінска-польскай мяжы ўкраінскія памежнікі выявілі больш за 277 кг кантрабанднага бурштыну, а польскія памежнікі - больш за 41 кг "сонечнага" каменя.

Раней у горадзе Кузьняцоўск Ровенскай вобласьці супрацоўнікі СБУ выкрылі арганізаваную групу мясцовых жыхароў на чале са сьвятаром, якія наладзілі сыстэму незаконнай здабычы, скупкі і продажу бурштыну-сырца.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт