Logo Polskiego Radia
Print

Вашынгтон цісьне на Бэрлін

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 12.12.2015 13:24
ЗША чакаюць ад Нямеччыны большай актыўнасьці ў антытэрарыстычнай апэрацыі ў Сырыі.
Сакратар абароны ЗША Эш Картэр Fot: MICHAEL REYNOLDS/PAP/EPA

Нямецкая прэса паведаміла, што з Белага дому ў Бэрлін прыйшоў ліст у дадзенай справе, падпісаны амэрыканскім сакратаром абароны Эштанам Картэрам.

Амэрыканскі бок зьвярнуўся з просьбай да нямецкага ўраду, каб яны павялічылі ўдзел Бундэсвэры ў апэрацыі супраць так званай Ісламскай дзяржавы. У лісьце не было канкрэтных прапаноў, але ў Бэрліне гэта ўспрынялі, як спробу ціску. Нямецкі ўрад, які толькі нядаўна прыняў рашэньне пра адпраўку сваіх самалётаў у раён апэрацыі, не хаваў зьдзіўленьня. Дагэтуль з Бэрліна не прыйшоў адказ.

Першыя нямецкія баявыя самалёты Tornado з чацьвяргу знаходзяцца на вайсковай базе на поўдні Турэччыны. Са студзеня яны пачнуць патруляваньне тэрыторыі Сырыі, але ня будуць браць удзелу ў налётах.

У рамках антытэрарыстычнай апэрацыі Бундэсвэр прадставіў кааліцыі самалёт-цыстэрну ды крэйсэр для аховы францускага авіяносца на Міжземным моры.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт