Logo Polskiego Radia
Print

Эўракамісія патрабуе зьніжэньня цэн на ваду ў аэрапортах

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 27.12.2015 20:26
Эўракамісія патрабуе ў кіраўніцтва аэрапортаў на тэрыторыі ЭЗ зьнізіць цэны на ваду.
Ricardo Bernardo/flickr.com

Эўрапейская камісія патрабуе ў кіраўніцтва аэрапортаў на тэрыторыі Эўразьвязу зьнізіць цэны на ваду. Кожны, хто ляцеў на самалёце, ведае, што бутэлька звычайнай вады ў аэрапорце каштуе ў некалькі разоў больш чым у краме: цэны даходзяць да некалькіх эўра. Тым часам правілы бясьпекі забараняюць праносіць у самалёт больш чым 100 мл вадкасьці, таму пасажырам, якія захацелі піць, нічога не застаецца, як купляць дарагую ваду ў аэрапорце.

Паводле Эўракамісіі, 126 аэрапортаў на тэрыторыі ЭЗ, празь якія адбываецца палова пасажырскага руху ў Эўропе, заявілі пра гатоўнасьць зьнізіць цану за бутэльку вада да 1 эўра. Эўракамісія аднак паставіла мэту: дабіцца зьніжэньня цаны на ваду ў буйнейшых аэрапортах эўрасупольнасьці.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт