Logo Polskiego Radia
Print

Турцыя гатовая распачаць сухапутную місію ў Сырыі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.02.2016 14:38
Анкара мае канкрэтны плян, як расправіцца з джыхадыстамі.
pixabay.com/Public Domain CC0

Турцыя й Саудаўская Арабія могуць распачаць сухапутную місію супраць джыхадыстаў у Сырыі – заявіў міністар замежных спраў Турцыі.

Турэцкае МЗС адзначыла, што Анкара мае канкрэтны плян, як расправіцца з джыхадыстамі. Турцыя паінфармавала, што Саудаўская Арабія высылае самалёты ў турэцкую вайсковую базу Incirlik, якая мае ключавое значэньне для кааліцыі заходніх краін, скіраванай супраць тэрарыстам. Пакуль не вядома, колькі самалётаў вышле Арабія.

Турэцкі міністар замежных спраў таксама падкрэсьліў, што пажаданым было б накіраваньне сухапутных войскаў на тэрыторыю Сырыі. Аднак, пакуль такога пляну няма. Саудаўская Арабія высылае самалёты, але калі будзе неабходнасьць правесьці сухапутную апэрацыю, то краіна гатовая выслаць войскі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт