Logo Polskiego Radia
Print

Турцыя працягвае абстрэл сырыйскай тэрыторыі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.02.2016 16:43
Гэта выклікала занепакоенасьць у Вашынгтоне.
Photo: EPA/YOUSSEF BADAWI Dostawca: PAP/EPA

Турэцкая армія працягвае абстрэл пазыцый сырыйскіх курдаў у правінцыі Алепа, паведамляе турэцкі тэлеканал „CNN Turk”.

Паводле дадзеных сырыйскіх праваабаронцаў, распачаты ў суботу абстрэл з боку Турцыі стаў менш інтэнсіўным, але не спыняецца.

Як паведамлялася, напярэдадні ўзброеныя сілы Турцыі пачалі артылерыйскі абстрэлу пазыцый курдзкай партыі „Дэмакратычны саюз” ў раёне горада Азаз на поўначы Сырыі, а таксама адкрылі агонь па пазыцыях сырыйскіх урадавых войскаў.

Гэта выклікала занепакоенасьць у Вашынгтоне. Дзярждэпартамэнт ЗША заклікаў курдаў і туркаў сканцэнтравацца на барацьбе з агульнай пагрозай, то бок Ісламскай дзяржавай.

У суботу, 13 лютага, кіраўнік турэцкага ўрада Ахмет Давутaглу заявіў, што Турцыя ў выпадку неабходнасьці гатова распачаць ваенную апэрацыю супраць баевікоў партыі „Дэмакратычны саюз”, у якую аб'яднаныя сырыйскія курды. Пры гэтым ён выказаў надзею на тое, што сябры й саюзьнікі Турцыі дапамогуць ёй у гэтым.

Нагадаем, у Турцыі сырыйская курдзкая партыя „Дэмакратычны саюз” прызнана тэрарыстычнай групоўкай.

interfax.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт