Logo Polskiego Radia
Print

Украіна ўвяла забарону на расейскі транзыт

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.02.2016 17:01
Зь мінулага тыдня рух расейскіх грузавікоў па ўласнай ініцыятыве блякавалі ўкраінскія актывісты.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Украіна забараніла расейскі транзыт праз сваю тэрыторыю. Цягам некалькіх апошніх дзён рух расейскіх грузавікоў на ўкраінскіх дарогах па ўласнай ініцыятыве блякавалі ўкраінскія актывісты.

Сёньняшняе рашэньне ўкраінскага ўраду – гэта адказ на расейскую блякаду транзыту ўкраінскіх фураў, уведзеную на пачатку году.

„Блякуючы ўкраінскі транзыт Расея парушае правілы Сусьветнай гандлёвай арганізацыі й двухбаковую ўкраінска-расейскую дамову. Забарона на перамяшчэньне расейскіх грузавікоў будзе дзейнічаць да адмены гэтага рашэньня”, - чытаем у заяве ўкраінскага ўрада.

Зь мінулага тыдня ў 9 украінскіх абласьцях грамадзкія дзеячы й актывісты правых арганізацый па ўласнай ініцыятыве арганізоўвалі блякады рух расейскіх грузавікоў, сярод іншага, ля мяжы з Расеяй, Беларусьсю, Славаччынай і Вугоршчынай.

Нагадаем, расейскія фуры сталі езьдзіць праз Украіну ў сувязі з тым, што Польшча й Расея ня могуць дамовіцца па справе грузавых перавозак.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт