Logo Polskiego Radia
Print

ЗША нанесьлі авіяўдары па Лібіі

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 19.02.2016 14:33
Цэлем авіяўдару быў лягер баявікоў, як мяркуецца зьвязаных з групоўкай "Ісламская Дзяржава".
flickr.com/Alan Wilson

Пэнтагон пацьвердзіў, што амэрыканская авіяцыя нанесла ўдар па горадзе Сабрата на поўначы Лібіі.

Прадстаўнік ведамства ўдакладніў, што цэлем авіяўдару быў лягер баявікоў, як мяркуецца зьвязаных з забароненай групоўкай "Ісламская Дзяржава". На думку ўладаў ЗША, у гэтым лягеры хаваўся выхадзец з Туніса, які падазраецца ў арганізацыі двух тэрактах на сваёй радзіме.

Паведамляць іншыя дэталі ў Пентагоне не сталі, адзначыўшы, што больш падрабязную інфармацыю ведамства паведаміць пасьля падвядзеньня вынікаў апэрацыі.

У пачатку лютага амэрыканскія спэцслужбы заявілі, што, па новых дадзеных, колькасьць замежных баявікоў "Ісламскай Дзяржавы" у Лібіі можа дасягаць чатырох-шасьці тысяч чалавек.

bbc/дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт