Logo Polskiego Radia
Print

Джыхадыста выдала піца

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 21.03.2016 16:06
Бэльгійская паліцыя затрымала тэрарыста, які ў лістападзе арганізавала тэракты ў Парыжы.
pixabay.com

Салах Абдэслам, якога ў суботу прывезьлі ў турму ў Бруге, быў адказны за лягістычную падрыхтоўку замахаў у Парыжы, у якіх загінула 130 чалавек. Ён вярвабаў джыхадыстаў у Эўропе, наймаў для іх аўтамабілі й здымаў кватэры, а потым падвёз на месца тэракту Stade de France. Ён сказаў пракурору, што сам таксама плянаваў узарвацца, аднак у апошнюю хвілю перадумаў.

Тое, што адзіны жывы чалавек з дзесяціасабовай групы тэрарыстаў гатовы супрацоўнічаць з паліцыяй, дае шанцы на раскрыцьцё джыхадысцкай сеткі. – Усе зьвязаныя з Абдэсламам павінны баяцца, што іх хованкі будуць выяўленыя, і таму пачнуцца сьпешлівыя ўцёкі з Эўропы – мяркуе Інтэрпол.

Французы некалькі праз гадзін пасьля замахаў затрымалі на мяжы з Бэльгіяй машыну, на якой ехаў Салах Абдэслам і адпусьцілі, бэльгі толькі праз 15 хвілін занесьлі яго дадзеныя ў паліцэйскі вышук.

Паліцыя знайшла сьлед Абдэслама ў апошні аўторак, падчас ператрусу кватэры ў раёне Форэст у Брусэлі. У кватэры былі знойдзеныя зброя, сьцягі «Ісламскай дзяржавы» й шклянка з адбіткамі пальцаў тэрарыста. Прааналізаваўшы тэлефонныя размовы знаёмых Абдэслама, паліцыя зрабіла выснову, што гэты чалавек пільна шукае новую хованку.

Паліцыя знайшла яе, між іншым, па заказах вялікай колькасьці піцы. Гэта сьведчыла аб тым, што ў гэтай кватэры жыве больш людзей, чым звычайна.

Gazeta Wyborcza/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт