Logo Polskiego Radia
Print

Візы ўкраінцам адменяць незалежна ад выніку галяндзкага рэфэрэндуму

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 09.04.2016 21:25
Рашэньне пра ўвядзеньне бязьвізавага рэжыму паміж Украінай і ЭЗ можа быць прынятае ўжо ў гэтым годзе.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Нэгатыўныя вынікі рэфэрэндуму ў Галяндыі не перашкодзяць Эўропе ўвесьці бязьвізавы рэжым з Украінай. Пра гэта заявіў у пятніцу міністар замежных справаў Украіны Павал Клімкін.

Па словах дыплямата, улады Эўразьвязу ўжо запэўнілі яго, што адмена візаў для ўкраінцаў – гэта асобная працэдура, якая ніяк не зьвязаная з дамовай аб асацыяцыі. Пра хуткае ўвядзеньне бязьвізавага руху ўжо заявіла Эўрапейская камісія.

Прыгадаем, што 6 красавіка больш за 60% удзельнікаў рэфэрэндуму ў Галяндыі выказалася супраць ратыфікацыі дамовы аб асацыяцыі паміж Эўразьвязам і Украінай. У рэфэрэндуме прынялі ўдзел больш за 30% выбаршчыкаў і ён насіў кансультатыўны характар. Галяндзкі ўрад заявіў, што «прыме пад увагу» вынікі галасаваньня.

IAR/ ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт