Logo Polskiego Radia
Print

Акцыя супраць поліяміэліта

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 17.04.2016 14:54
Інфэкцыя можа выклікаць трывалы параліч, а нават сьмерць.
pixabay.com

У 150 краінах пачынаецца сёньня акцыя, якая павінна на заўсёды перамагчы поліяміэліт. Ранейшая прышчэпка замененая новай, больш эфэктыўнай. Экспэрты кажуць, што поўная ліквідацыя віруса зьяўляецца нялёгкай задачай, таму невядома, ці яна закончыцца посьпехам.

Сёлета зафіксавана толькі 12 выпадкаў захворваньняў – у Пакістане і Афганістане. Лекары спадзяюцца, што праграма вакцынацыі дазволіць перамагчы хваробу.

Вірус поліяміэліта пераносіцца вельмі хутка, калі яго поўнасьцю не ліквідаваць, то сьвет можа хутка вярнуцца да становішча, якое назіралася перад пачаткам вакцынацый. У мінулым вірус вяртаўся ў дзяржавы, якія лічыліся ўжо свабоднымі ад хваробы – у Кітай, Сырыю. Інфэкцыя можа выклікаць трывалы параліч, а нават сьмерць. Калі акцыя ўдасца, то поліяміэліт стане другой заразнай хваробай, пасьля воспы, якую ўдалося поўнасьцю перамагчы.

PR/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт