Logo Polskiego Radia
Print

ЗША гатовыя аслабіць санкцыі супраць Беларусі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 30.04.2016 11:12
Але пры неабходнасьці могуць іх вярнуць – Дзярждэп.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

ЗША пойдуць на далейшае паслабленьне санкцыйнага ціску на Беларусь у тым выпадку, калі ўрад краіны працягне курс дэмакратычных пераўтварэньняў.

«Мы бачым гэта як стымул для ўрада Беларусі распачаць дадатковыя крокі ў сфэры павагі правоў чалавека, свабоды СМІ й грамадзянскай супольнасьці, дэмакратычных выбараў», – заявіў афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамэнта Марк Тонар, словы якога цытуе агенцтва РИА «Новости».

Дыплямат дадаў, што ў выпадку, калі беларускія ўлады адмовяцца дэманстраваць прагрэс у галіне дэмакратыі, у ЗША заўсёды «ёсьць магчымасьць вярнуць санкцыі, калі будзе неабходна».

У пятніцу 29 красавіка стала вядома, што Злучаныя Штаты Амэрыкі прадоўжылі рашэньне аб зьмякчэньні санкцый супраць беларускіх прадпрыемстваў да 31 кастрычнiка 2016 года.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт