Logo Polskiego Radia
Print

Улады Італіі прапануюць падвоіць дзіцячую дапамогу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.05.2016 15:11
Паводле іх, гэта павінна матываваць італьянскія сем'і мець больш дзяцей.
Foto: pixabay.com

Міністар аховы здароўя Італіі Беатрычэ Ларэнцін прапанавала падвоіць памер дзіцячай дапамогі, каб матываваць італьянскія сем'і нараджаць больш дзяцей.

У інтэрвію газэце „La Repubblica” яна сказала, што калі сытуацыя ня зьменіцца, то праз 10 гадоў узровень нараджальнасьці ў Італіі зьнізіцца ў параўнаньні з паказчыкам 2010 году на 40%. Ларэнцін папярэдзіла, што разам з далейшым ростам ліку пажылых і хранічна хворых людзей у краіне гэта прывядзе да старэньня нацыі.

Паводле прапановы міністра аховы здароўя, цяперашняя штомесячная дапамога памерам у 90 даляраў павінна быць падвоеныя для сем'яў зь нізкім і сярэднім узроўнем даходаў і расьці з кожным наступным дзіцём.

delfi.lt/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт